За медицинским обследованием сельским жителям теперь не нужно ехать в горпосёлок. В Ушачском районе появился передвижной фельдшерско-акушерский пункт.

Главное Здравоохранение

Ключы ад новай тэхнікі Г.Ягораў (справа) ўручае вадзіцелю Я.Дземенчуку і медсястры Н.Яцкевіч

Медыцынская дапамога для жыхароў сельскай мясцовасці стала больш даступнай. Ва Ушацкім раёне пачаў сваю работу сучасны перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт. Яго набылі за сродкі рэспубліканскага бюджэту.

Перасоўны ФАП уяўляе сабой паўнацэнны медыцынскі комплекс на колах. Ён аснашчаны ўсім неабходным для аказання даўрачэбнай дапамогі, правядзення дыягнастычных працэдур і прафілактычных аглядаў.

Перасоўны ФАП будзе працаваць у будныя дні з 9.00 да 15.00 (перапынак з 13.00 да 13.20). З графікам яго выезду па населеных пунктах можна азнаёміцца на афіцыйным сайце райбальніцы. Штотыднёва (далей – па суботах) будзе размяшчацца такая інфармацыя таксама на старонках нашай газеты.

– Як бачыце, тут прадугледжана адразу тры кабінеты, – праводзячы для нас невялікую экскурсію па спецыялізаваным аўтамабілі, расказвае галоўны ўрач Ушацкай ЦРБ Юрый Валянцінавіч Пацёмкін. – У адным праводзіцца прыём пацыентаў – з заборам крыві, вымярэннем артэрыяльнага ціску, правядзеннем іншых медыцынскіх маніпуляцый, продажам лекаў. Другі прызначаны для акушэрскага абследавання жанчын (на здымку). Ну а ў трэцім можна размясціцца ў чаканні сваёй чаргі.
Дарэчы, для камфорту медработнікаў і пацыентаў устаноўлена кліматычная тэхніка – будзе цёпла зімой і не горача летам. Тры крыніцы харчавання дазваляюць аўтамабілю доўгі час працаваць у аўтаномным рэжыме – электрычнасць будзе пры любым раскладзе.

Сёння, 5 лістапада, выязная брыгада задзейнічана ў вёсцы Селішча, а заўтра адправіцца ў Замошша-1 і Замошша-2 Ушацкага сельсавета. Не ўпусціце магчымасць праверыць сваё здароўе.

– Упэўнены: набыццё такой тэхнікі паспрыяе ўмацаванню здароўя вяскоўцаў, многія з якіх ужо “ва ўзросце” і да паліклінікі ці бліжэйшай сельскай медустановы наўрад ці самастойна дабяруцца, – зазначыў на ўрачыстым адкрыцці перасоўнага ФАПа намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Генадзь Міхайлавіч Ягораў. – Пры вострай патрэбе медыкі нават да дома хворага чалавека пад’едуць. Графік жа выезду комплексу па раёне будзе складацца з улікам колькасці насельніцтва, радыуса абслугоўвання і адлегласці паміж населенымі пунктамі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *