Диспансеризация: обследование, которое нужно каждому!

Здравоохранение Общество

На Ушаччыне, як і па ўсёй краіне, працягваецца дыспансерызацыя насельніцтва. Праўда, ідуць на яе пакуль нямногія – абавязковае з гэтага года абследаванне ў паліклініцы прайшло толькі 40% жыхароў раёна.

– Многія не разумеюць, чым дыспансерызацыя адрозніваецца ад звычайнага візіту да ўрача, разважаюць: які сэнс ісці, калі нічога не турбуе, – са шкадаваннем зазначае намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Наталія Васільеўна Дрозд. – Не перастаем нагадваць: гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў – з прафілактычным аглядам, персанальным прызначэннем аналізаў, выяўленнем хранічных захворванняў, фактараў рызыкі іх развіцця, з рэкамендацыямі па змене, напрыклад, ладу жыцця, харчовых звычак.

Людзі, старэйшыя за 40, павінны праходзіць дыспансерызацыю штогод, маладзейшыя – раз у год, два ці тры (у залежнасці ад таго, што ў іх выявілі).

Дарэчы, часу на ўсё гэта многа не спатрэбіцца: першачарговае анкетаванне з вымярэннем унутрывочнага ціску, кардыяграмай, вызначэннем вагі і росту, акружнасці таліі зойме максімум хвілін 15-20. Далей усё залежыць ад неабходных чалавеку абследаванняў. Варта мець на ўвазе, што ў пасляабедзенны час пацыентаў у паліклініцы значна менш, што паскарае працэс траплення да спецыялістаў. Можна прыйсці нават вечарам – кабінет дыспансерызацыі працуе ў будныя дні да 20 гадзін. Праўда, у такім разе трэба быць гатовымі да яшчэ аднаго візіту ў паліклініку – для здачы аналізаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *