УП ЖКХ Ушачского района впервые в этом году приняло студотряд БРСМ в ряды работников

Образование и молодежь

Кожнае лета райкам БРСМ арганізоўвае работу студэнцкіх атрадаў. І калі з аддзелам па адукацыі, лясгасам такое ўзаемадзеянне даўняе, УП ЖКГ прыняло сёлета школьнікаў упершыню. Дарэчы, не прагадала: юныя памочнікі годна спраўляліся з азеляненнем тэрыторыі райцэнтра.

– Займаемся праполкай кветнікаў, іх палівам, заняты толькі ў першай палове дня, – падзяліліся з намі вучні Ушацкай школы. – Усё – пад наглядам ды з удзелам спецыяліста-азеляніцеля Аксаны Бародзіч, якая многаму нас навучыла, расказала шмат цікавала пра расліны.

Пяцёра ўдзельнікаў гэтай дружнай каманды – вопытныя студатрадаўцы. Так, Вера Булаўка, Аня Маковіч і Яна Далжонак яшчэ ў чэрвені пачыналі работу з камунальнікамі, не адмовіліся і ад удзелу ў другой змене. А Паліна Жалейка і Коля Казьянін у мінулыя гады мелі падобны вопыт у пітомніку лясгаса.

– Ці складана мне з дзяўчатамі? Ніколькі! – сцвярджае адзіны прадстаўнік моцнай паловы. – Раздзяляем абавязкі. Я там, дзе патрабуецца фізічная сіла.

Бачыць вынікі сваёй працы школьнікам па душы, прыгожыя кветнікі, да якіх прыклалі руку, з гонарам дэманструюць і сваім таварышам. Прыемным дапаўненнем да гэтага, вядома, стане заробак. Так, пры ўмове адсутнасці “прагулаў” падчас першай змены, а гэта 10 дзён, юнакі і дзяўчаты атрымалі па 125 рублёў. На столькі ж разлічваюць і зараз.

– Чэрвеньскую сваю зарплату “спусцілі” на фестывалі “Экстрым-Прарыў” ды набыццё розных “прыемнасцяў” у інтэрнэт-магазіне, – усміхаюцца Вера, Аня і Яна. – Цяперашнюю ж мяркуем патраціць на падрыхтоўку да школы.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *