По улице Озерной в Липовце скоро появится тротуар

Благоустройство Общество

З такой просьбай да кіраўніцтва раёна, а таксама старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі, які праводзіў ва Ушачах прыём грамадзян, звярталіся мясцовыя жыхары.

Ля трасы рэспубліканскага значэння з вялікім транспартным патокам пешаходам, якіх тут гэтак жа нямала, было нязручна і боязна.
Уладзімір Паўлавіч традыцыйна не застаўся ў баку ад праблемы – па яго даручэнні магчымасць абсталявання новага элемента дарогі дасканала вывучана. Шырыня абочыны дазволіла прыняць станоўчае рашэнне – аб’ект уключылі ў план работ дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №37 г.Лепель, на балансе якога знаходзіцца траса.

Укладка тратуара ўжо пачалася. На мінулым тыдні спецыялісты Ушацкага ўчастка прыгаданай вышэй службы пад кіраўніцтвам П.П.Кляшчонка раўнялі пясчанае пакрыццё (на здымку) і ўжо залівалі асфальтабетоннае.

Бяспечная для руху пешаходаў дарожка будзе па ўсёй Азёрнай – ад гарпасёлка і да выезду з Ліпаўца. З’явіцца тут і новы прыпыначны пункт грамадскага транспарту. Завяршыць работы плануецца да канца жніўня.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *