В Ушачском районе продолжают свою работу наблюдательные комиссии

Профилактика и безопасность

Ва Ушацкім раёне працягваюць сваю працу назіральныя камісіі.


У склад якіх уваходзяць не толькі ратавальнікі, але і прадстаўнікі іншых службаў раёна. Да двух такіх рэйдаў далучыліся і журналісты рэдакцыі. Абследаваліся домаўладання грамадзян найбольш уразлівай катэгорыі – схільных да рызыкі ўзнікнення пажару.

Падчас гутарак члены назіральных камісій нагадваюць грамадзянам, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі трэба выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112, рэкамендуюць устанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, бо ён выратаваў не адно жыццё. Пільная ўвага надаецца папярэджанню неасцярожнага абыходжання
з агнём пры курэнні, спраўнасці пячнога ацяплення, электрапрыбораў і газавага абсталявання. Таксама камісіі нагадваюць грамадзянам аб забароне захоўвання ЛВЖ і ГЖ у домаўладаннях. і дапаможных памяшканнях.

Кожнаму з наведаных грамадзян была ўручананаглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *