Штраф и лечение от алкозависимости. Что грозит за кражу алкогольной продукции в магазине?

Происшествия

За крадзеж у юрыдычнай асобы законам прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Першая – калі незаконна прысвоенае аказалася коштам менш 10 базавых велічынь, другая – пры большых сумах. Але ёсць выпадкі, калі лічбы значэння не маюць: павышаная адказнасць чакае ўсіх, хто дапусціў грабеж (адкрытае выкраданне маёмасці).

Папулярныя месцы здзяйснення такіх злачынстваў – аб’екты гандлю, а прадмет – алкагольная прадукцыя. Так, у адзін з вераснёўскіх дзён 59-гадовы ўшачанін К. праводзіў час за бутэлькай спіртнога. Выпітага аказалася мала – і мужчына пайшоў у магазін “Санта” за “дабаўкай”. Грошай у яго не было, таму ўзяў з прылаўка “чакушку” гарэлкі коштам крыху больш за 7 рублёў і на касе стаў прасіць прадаць у доўг. Калі ж атрымаў адмову, схапіў адстаўленую прадаўцом убок бутэльку і кінуўся наўцёкі. Заўвагі ўслед мужчына ігнараваў – была націснута трывожная кнопка. На крыкі касіра прыбеглі супрацоўнікі магазіна, якія на выхадзе затрымалі зламысніка.

У адносінах К. была ўзбуджана крымінальная справа. Судом Ушацкага раёна яму прызначаны штраф у памеры 2960 рублёў (гарэлкі па такім кошце, мабыць, няма і ў Кнізе рэкордаў Гінеса!), а таксама праходжанне супрацьалкагольнага лячэння.

Вольга ЛАЮШКА,
суддзя суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *