С 27 ноября в Беларуси стартовала благотворительная акция «Неделя милосердности»

Общество

Стала добрай традыцыяй праводзіць напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь дабрачынную акцыю “Тыдзень міласэрнасці”.

У яго рамках на Ушаччыне пройдзе шэраг цікавых мерапрыемстваў, прычым, не толькі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адно з такіх – дабрачынны канцэрт, які адбудзецца 1 снежня ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. На яго запрашаюцца ўсе жадаючыя. Атрыманыя ж за рэалізацыю білетаў сродкі пойдуць на набыццё масажораў для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН. Дарэчы, парадаваць і падтрымаць іх можна і без прывязкі да падзеі: па пытанні пералічэння сродкаў на ўказаныя мэты можна звярнуцца ў аддзяленне, што ў Градзянцы, ці па нумары 5-99-73.

На сённяшні дзень ва Ушацкім раёне пражывае 845 грамадзян з інваліднасцю, з іх 176 маюць першую групу, 302 – другую, 367 – трэцюю. Пры гэтым дзяцей-інвалідаў у нас 36, маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце ад 18 да 31 года – 33, інвалідаў-калясачнікаў – 67, па зроку – 56,
слыху – 2.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *