В Беларуси участились случаи мошенничества, связанные с продажей новогодних елок и украшений

Профилактика и безопасность

У Беларусі павялічылася колькасць махлярстваў, звязаных з продажам навагодніх елак і ўпрыгожванняў. Гаворка ідзе пра інтэрнэт-ашуканцаў, якія знаходзяць спосабы, як падмануць патэнцыяльных пакупнікоў.

Сямейная пара са сталіцы знайшла ў Instagram рэкламу аб продажы навагодніх елак. Цэны былі невысокія, старонка анлайн-магазіна падазрэнняў не выклікала, бо мела шмат падпісчыкаў і станоўчых водгукаў. Мінчане звязаліся з прадстаўніком гандлёвай кропкі і перавялі на ўказаны ім рахунак каля 300 рублёў. Пасля атрымання грошай менеджэр перастаў выходзіць на сувязь.

Штучныя елкі меркавалі днямі набыць і жыхаркі Полацка, Наваполацка. Праўда, для атрымання вялікай скідкі неабходна было ўнесці стопрацэнтную перадаплату. На гэта жанчыны пагадзіліся – у выніку, па апісанай вышэй схеме, пазбавіліся 100 і 200 рублёў адпаведна.

Каб не стаць ахвярай махляроў, звяртайце ўвагу на ўмовы прадаўца. Заніжаны кошт – падстава насцярожыцца, асабліва калі ён істотна ніжэйшы за рыначны. Акрамя таго, інтэрнэт-магазіны не просяць пакупнікоў перавесці перадаплату ад 50 да 100 працэнтаў кошту, а зламыснікі так робяць пастаянна. Будзьце пільнымі і аплачвайце тавар толькі пасля яго атрымання.

Юлія ГАЎРЫЛЮК,
старшы інспектар прафілактыкі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *