Рассказываем, какие новинки ассортимента в магазине «Санта» появятся к новогодним праздникам

Калейдоскоп

Рыхтавацца да Новага года ва ўшацкім магазіне “Санта” пачалі яшчэ ў сярэдзіне лістапада. Каб забяспечыць пакупнікоў неабходнымі таварамі, ды і па-сапраўднаму святочную атмасферу стварыць, работнікі ўсё дасканала прадумалі, праявілі крэатыўнасць.

Па знешнім перыметры будынка заззяла гірлянда, уваходную зону аздобіла расцяжка з серабрыста-блакітных шароў, а непасрэдна ў зале “выраслі” елкі – белыя пушыстыя і лёгкія драўляныя. Памацаць іх, праўда, не атрымаецца: для экономіі плошчаў яны прымацаваны да кас на ўзвышэнні і нават да столі.

На гэтым навагодняе пераўвасабленне павінна было скончыцца – але ж душа загадчыцы магазіна С.В.Вусько патрабавала большага! Па яе ініцыятыве дадаткова абсталявалі тэматычную фотазону – з аленямі, санкамі, іншай святочнай атрыбутыкай і падсветкай. “Прыемна назіраць, што ўсе нашы пакупнікі як дзеці радуюцца ўбачанай прыгажосці, – кажа Святлана Віктараўна. – Ды і работнікі магазіна зараджаюцца святочным настроем, а потым дзеляцца з наведвальнікамі, якіх, што радуе, прыбавілася”.

Паклапаціліся ў “Санце” і пра навагодні асартымент. Зараз у продажы каля 30 розных набораў з ласункамі і звыш паўсотні відаў цукерак на вагу, столькі ж – ігрыстых напояў, у тым ліку 6 дзіцячых. З замарозкі спецыяльна да свята завезлі качку і язык, істотна пашырылі бакалею. Акрамя харчовых прадуктаў можна набыць тут і посуд з навагодняй сімволікай, наборы стаканаў, фужэраў, кружак – сабе да стала ці ў якасці прэзента блізкім. Сёлетняй навінкай сталі таксама ёлачныя цацкі.

Ёсць і цікавая прапанова для маленькіх наведвальнікаў. Дзеці ва ўзросце ад трох да дзесяці могуць зрабіць малюнак пра магазін, яго святочнае ўбранне і прыняць удзел у латарэі. Адміністратар залы (выклікаць яго можна праз работнікаў касы) выдасць жэтон, які будзе змешчаны ў спецыяльную скрыню. Пераможцаў розыгрышу 30 снежня вызначыць сам Дзядуля Мароз – тры шчасліўчыкі атрымаюць ад магазіна навагоднія падарункі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *