На что следует обратить внимание держателям пластиковых карточек

Калейдоскоп

Сітуацыя на валютным рынку рэзка памяняла і ўмовы для кліентаў банка. Практычна ўсе мы – трымальнікі пластыкавых картак, таму сёння нагадаем ушачанам, на што трэба звяртаць увагу, накіроўваючыся ў іншы горад, за мяжу або карыстаючыся звыклым для нас овердрафтам, каб не пераплачваць. 

Пад які ж працэнт прадстаўляюць овердрафт банкі?
“Беларусбанк” выдае овердрафт у памеры сярэдняга заробку (за тры апошнія месяцы) з розным тэрмінам пагашэння доўгу: месяц, тры і паўгода. У залежнасці ад гэтага ўзрастае і працэнт: стаўка рэфінансавання плюс адпаведна 7, 7,5 і 8 працэнтаў гадавых. Таму сачыце за стаўкай рэфінансавання, якая толькі за апошнія месяцы падымалася тройчы і на сённяшні дзень складае 20 працэнтаў гадавых. Аўтаматычна даражэе і ваша карыстанне овердрафтам.
“Белаграпрамбанк” прадстаўляе овердрафт пад фіксаваную працэнтную стаўку, яна не мяняецца на працягу дзеяння дагавора, і калі заключылі, скажам, пад 20 працэнтаў, так і будзе. На сённяшні час яна складае ўжо 30 працэнтаў гадавых. За пратэрміноўку вяртання налічваецца ўдвая больш.
У банкаматах якіх банкаў з вас не возьмуць працэнтаў за зняцце наяўных грошай?
У “Беларусбанка” заключаны пагадненні з Нацыянальным банкам, БПС-банкам, “Белінвестбанкам” і “Белаграпрамбанкам”. З карткамі апошняга з вас на тэрыторыі краіны не возьмуць камісійных у банкаматах “Беларусбанка” “Белінвестбанка”, БПС-банка (толькі з карткі Белкарт-М), а ў Прыорбанку толькі з карткі Visа. І не здзіўляйцеся, калі ў аддзяленні вам не дадуць грошай па чужой картцы або без пашпарта – гэтыя патрабаванні ніхто не адмяняў.
Якімі пластыкавымі карткамі можна скарыстацца за мяжой?
Па ўсіх міжнародных пластыкавых картках “Беларусбанка” вы на працягу сутак зможаце атрымаць валюту ў эквіваленце 25 долараў або здзейсніць безнаяўны разлік у памеры 50 долараў. (Абмежаванне ў суме дзейнічае з 27 ліпеня). Па картках Visa Gold і MasterCard Gold – у эквіваленце 250 і 500 долараў адпаведна. За зняцце ў аддзяленнях банкаў (без уліку ўзнагароджання гэтых банкаў) бярэцца 3 працэнты ад сумы, аднак не меней 7 долараў ці 5 еўра, праз банкаматы — адпаведна 2 працэнты і мінімум 3 долары ці 2 еўра.
У “Белаграпрамбанку” з 7 ліпеня часова спынена выдача валюты па звычайных міжнародных картках. У суткі можна зняць 50 долараў ці здзейсніць безнаяўны плацеж на 100 долараў па карках Visa Gold і MasterCard Gold (а па картках Visa Business/MasterCard Business – 50 долараў у суткі і 1000 у тыдзень па безнаяўных аперацыях). Дзейнічае 3 працэнты камісійнага збору за абналічванне.
Абмежаванні не распаўсюджваюцца на карткі ў валюце, якія і папаўняюцца і здымаюцца валютай.
“Залатыя” карткі можна заказаць. Аднак на сённяшні дзень адкрываюцца і папаўняюцца яны толькі ў валюце (!).
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *