ГАИ проводит акцию «Безопасное лето»

Закон - один для всех

25 ліпеня стартавала рэспубліканская акцыя “Бяспечнае лета”, якая накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да актуальных праблем бяспекі дзяцей на дарогах. З пачатку бягучага года ў Віцебску і Віцебскай вобласці адбылося 42 ДТЗ, у якіх пацярпелі дзеці: трое з іх загінулі, 39 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Як паказвае статыстыка, большасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца ў цёплы час года – з красавіка па верасень, максімум значэнняў прыходзіцца менавіта на жнівень.
Паважаныя вадзіцелі! Выконвайце правілы бяспечнай перавозкі дзяцей. Маленькія пасажыры не павінны вольна перамяшчацца па салоне аўтамабіля або знаходзіцца на руках у дарослых. Бяспечней за ўсё перавозіць іх у спецыяльных дзіцячых аўтакрэслах, правільна ўстаноўленых у машыне. Калі вы ўбачылі дзяцей ля праезнай часткі, знізьце хуткасць і будзьце гатовы ў любы момант спыніцца. У дварах трэба рухацца з мінімальнай хуткасцю: з-за прыпаркаванага аўтамабіля, дрэва або іншага аб’екта можа выбегчы дзіця. Не забывайце аб тым, што ваша няўважлівасць на дарозе можа абярнуцца трагедыяй.
Бацькі! Менавіта вы з’яўляецеся прыкладам для падрастаючага пакалення, а таму праяўляйце асабістую дысцыплінаванасць, калі знаходзіцеся на вуліцы і на дарозе. Як мага часцей нагадвайце дзецям аб асцярожнасці і бяспечных паводзінах. Кантралюйце вольны час дзяцей, асабліва падлеткаў, выключыце магчымасць іх доступу да ключоў ад аўтамабіляў і матацыклаў. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам абараніць нашых дзяцей ад няшчасцяў на дарогах!
А.ЛІСОЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *