На прошлой неделе состоялась коллегия Министерства лесного хозяйства, на которой не только рассмотрены производственные вопросы, но и награждены передовики отрасли по итогам года

Общество

На мінулым тыдні адбылася калегія Міністэрства лясной гаспадаркі, на якой не толькі разгледжаны вытворчыя пытанні, але і ўзнагароджаны перадавікі галіны па выніках 2023 года.

Міністр Аляксандр Кулік падкрэсліў, што сёлета прыярытэт зроблены на рабочыя прафесіі, таму значна пашырана колькасць намінацый, а вызначыць лепшых з лепшых было вельмі складана, паколькі на аднолькавых спецыяльнасцях у 98 лясгасах краіны задзейнічана нават больш 2,5 тысячы чалавек.

Аднак такая форма заахвочвання будзе працягвацца, каб людзі ведалі, што акрамя годных зарплат яны атрымаюць і годныя прэміі. Упершыню ў праграму прафесійнага спаборніцтва ўведзены намінацыі сярод лепшых вальшчыкаў, машыністаў фарвардараў, харвестараў і многіх іншых рабочых спецыяльнасцяў. Сярод пераможцаў, а ўсе яны занесены на рэспубліканскую Дошку гонару галіны, і прадстаўнікі Віцебшчыны, у тым ліку, напрыклад, калектыў дрэваперапрацоўчага цэха Лепельскага лясгаса, якім кіруе адзіная ў рэспубліцы жанчына.

Праводзіўся конкурс і сярод журналістаў. У ліку усяго шасці сродкаў масавай інфармацыі за супрацоўніцтва і стварэнне станоўчага іміджу лясной галіны ўзнагароджаны калектыў рэдакцыі газеты “Патрыёт”. Асабліва прыемна, што мы аказаліся ў прызёрах разам з БелТА і рэспубліканскім тэлебачаннем.

Аляксанд Кулік адзначыў, што вельмі цэніць ролю журналістаў у асвячэнні работы галіны, працоўных дынастый, канкрэтных спецыялістаў, бо ў лясной гаспадарцы шмат людзей, якія жывуць сваёй справай, аддаюцца ёй з душой. І вельмі важна, каб іх ведалі і ў Міністэрстве, і ў лясгасах, і іх землякі.

Цырымонія ўзнагароджання адбывалася ў знакавае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *