На совместном заседании президиума Ушачского райсовета и райисполкома рассмотрели вопрос о выдвижении кандидата в члены Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

Общество

19 сакавіка на сумесным пасяджэнні прэзідыума Ушацкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта  кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання вылучана Наталля Мікалаеўна Марковіч.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня райвыканкама С.С.Садоўскі адзначыў, што Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі з’яўляецца органам тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і фарміруецца па змешаным прынцыпе. Кожная вобласць і Мінск абіраюць па восем сваіх прадстаўнікоў, столькі ж прызначае Прэзідэнт краіны. Яго Указам №368 ад 20 лістапада 2023 года выбары ў Савет Рэспублікі прызначаны на 4 красавіка 2024-га.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама В.В.Дурноў прапанаваў вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі восьмага склікання старшыню Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч. Ён адзначыў, што ўсё жыццё і працоўная біяграфія Наталлі Мікалаеўны непарыўна звязаны з роднай Ушаччынай. Пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта яна працавала эканамістам на адным з прадпрыемстваў, дырэктарам ТЦСАН, намеснікам старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях, а зараз узначальвае раённы Савет дэпутатаў і раённую арганізацыю РГА “Белая Русь”. Запыты насельніцтва наша зямлячка ведае, як кажуць, знутры. Добра разумее, з’яўляючыся прадстаўніком улады, і магчымыя шляхі вырашэння праблем.

Як пра чалавека добразычлівага, тактоўнага, з актыўнай грамадзянска-патрыятычнай пазіцыяй казалі пра Н.М.Марковіч яе калегі па сацыяльнай і дэпутацкай рабоце. Удзельнікі пасяджэння аднагалосна прагаласавалі за вылучэнне Наталлі Мікалаеўны кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Беларусі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *