В Ушачском районе произошло ДТП на автодороге Р-46 “Лепель – Полоцк – граница Российской Федерации”

Происшествия

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў панядзелак днём на 37-м кіламетры аўтадарогі Р-46 “Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі” на тэрыторыі Ушацкага раёна. Знаходзячыся ў стомленым стане, вадзіцель аўтамабіля “Хундай Крэта” – мінчанка 1976 года нараджэння – не справілася з кіраваннем, з’ехала ў правы па ходзе руху кювет, пасля чаго транспартны сродак перакуліўся на дах.

У выніку аварыі сур’ёзна пацярпела і сама жанчына, і яе 17-гадовы сын-пасажыр. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі (у хлопца – пералом пазваночніка) абое дастаўлены ў бальніцу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *