Учащиеся Ушачской СШ показали высокий результат на заключительном этапе республиканской олимпиады по учебным предметам

Образование и молодежь

Зноў выдатны вынік – ад удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Дзве прадстаўніцы нашага раёна, вучаніцы Ушацкай сярэдняй школы вярнуліся дамоў з высокімі ўзнагародамі.

Так, дзесяцікласніца Ксенія Барысёнак па біялогіі аказалася на галаву вышэй усіх сваіх канкурэнтаў – у дзяўчыны дыплом І ступені.

Дзевяцікласніца ж Анастасія Ларчанка, якая дэманстравала веды па хіміі, адзначана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за высокія вынікі ў практычным туры інтэлектуальнага спаборніцтва.

Падрыхтавалі дзяўчат настаўнікі В.А.Жыткая і Л.А.Струй.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *