Весной в Беларуси будет проводиться иммунизация диких животных с целью профилактики бешенства

Калейдоскоп

Гэтай вясной у Беларусі будзе праводзіцца імунізацыя дзікіх жывёл з мэтай прафілактыкі сярод іх шаленства.

Для гэтага выкарыстоўваюцца вакцыназмяшчальныя антырабічныя прынады, якія раскідваюць з самалётаў. Знешне яны ўяўляюць сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру масай да 30 грамаў, выраблены з кампанентаў кармоў, ядомых для жывёл з капсулай вакцыны ўнутры.

Забараняецца браць такія прынады ў рукі і скормліваць іх хатнім жывёлам. Калі змесціва капсулы трапіла на адкрытыя ўчасткі цела або слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2-працэнтным растворам пітной соды і звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя.

Раскідванне прынад будзе праводзіцца на тэрыторыі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў).

Раённая ветэрынарная станцыя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *