Собираетесь на работу за границу? Подумайте и проверьте информацию о работодателе

Калейдоскоп

Штогод тысячы беларусаў выязджаюць за мяжу на працу. Аднак не для ўсіх такія паездкі становяцца прыемнымі. Па розных ацэнках, ад 600 да 800 тысяч людзей штогод трапляюць у працоўнае ці сексуальнае рабства. Каб не трапіць у такую пастку, кіруйцеся простымі правіламі. Праверце, якая ў вас віза: турыстычная не дае права на працоўную дзейнасць. Калі будзеце працаваць нелегальна, не зможаце атрымліваць нармальную аплату, медыцынскую дапамогу. Праверце прапанову аб працаўладкаванні, калі гэта фірма, папрасіце паказаць ліцэнзію. Спісы такіх фірм ёсць у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь (тэл.+37517 218­52­64) і на сайце міністэрства (www.mvd.gov.by). Уважліва вывучыце кантракт, працоўны дагавор, заключаны з наймальнікам – ён павінен быць складзены на зразумелай вам мове і змяшчаць інфармацыю аб умовах працы, пражывання, аплаты і медыцынскай страхоўкі. Раскажыце блізкім аб сваім ад’ездзе. Нарэшце, пакіньце дома дакладны адрас плануемага знаходжання, фотаздымкі і копіі дакументаў, уключаючы пашпарт. Пры сабе таксама патрэбна мець дадатковыя копіі дакументаў на выпадак страты або пазбаўлення арыгіналаў. Вазьміце з сабой пэўную суму грашовых сродкаў, хаця б на транспартныя расходы для вяртання дамоў. Даведайцеся адрас і тэлефон пасольства Рэспублікі Беларусь у краіне, куды едзеце.

Калі ёсць сумненні ці вы ўжо трапілі ў бяду, званіце па тэлефоне бясплатнай гарачай кансультацыйнай лініі: 8­801­201­55­55. Для званкоў з­за мяжы: +37516­221­88­88. І ўвогуле, добра падумайце, перш чым адпраўляцца ў небяспечнае плаванне.

Д.ПЧОЛКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *