Посеяно 90 процентов площадей: в Беларуси активными темпами идёт посевная

Сельское хозяйство

У Беларусі на ўчарашнюю раніцу яравыя культуры былі пасеяны на 1058,1 тысячы гектараў, што складае 44,7 працэнта ад плана. А сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых (без кукурузы, грэчкі і проса) ужо набліжаецца да фінішу: яна праведзена на 554,4 тысячы гектараў (гэта 90 працэнтаў плошчаў).

Паўночны рэгіён з-за больш позняга старту традыцыйна мае крыху меншыя паказчыкі: яравая сяўба на Віцебшчыне завершана на 31,7 працэнта плошчаў, а ранніх зерневых і зернебабовых – на 61,1. Пры гэтым Ушацкі раён перавышае агульнаабласныя паказчыкі – у нас яны складалі адпаведна 35,6 і 72,1 працэнта. У лідарскай тройцы па тэмпах на Ушаччыне – “Сафійскія дары”, “Глыбачаны” і “Ільюшынскі”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *