Ольга и Алексей Траян не подводят родителей

Наш современник

Гэтых маладых людзей сустрэла ў Матырыне ў жніўні. Яны прыйшлі да бабулі з дзядулем, бо бацькі штодзень на рабоце. Аляксей нават не прыйшоў, а прыбег, увесь ружовашчокі, разгарачаны. Аказваецца, яму выдаліся нейкія паўгадзіны, каб пераапрануць сухую кашулю, – і зноў бягом на зернеток. Хлопец вырашыў папрацаваць летам у гаспадарцы і з усім юначым азартам уключыўся ў цяжкую фізічную работу.
Сушка зерня стала першай сур’ёзнай справай для Аляксея. Ён сёлета скончыў школу і паступіў у Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, хоча набыць прафесію механіка. Хлопец вельмі любіць тэхніку, цягнецца да сельскай гаспадаркі. Родныя не нарадуюцца на сына і ўнука.
– Ён у нас працаголік, – усміхаецца маці Аляксея Любоў Уладзіміраўна Траян.
– А ўжо такі руплівы ўнучак, – гавораць з гонарам Яўгенія Архіпаўна і Уладзімір Паўлавіч Каўнуркі і расказваюць, што з сямі гадоў бацька прывучаў сына да тэхнікі.
Працавітасці Аляксей таксама вучыўся ў бацькоў. Аляксандр Арсеньевіч працуе механізатарам у “Райаграсэрвісе”. На самых розных работах заняты. То з плугам выязджае на палеткі, то з прэс-падборшчыкам, то адвозіць арганіку з фермы. Яго жонка Любоў Уладзіміраўна таксама старанная, яна прадавец прыватнага магазіна ў Матырыне.
Як адзначае старшыня Ушацкага сельскага Савета дэпутатаў В.І.Шнітко, сям’я ўсяляк імкнецца зарабляць грошы, захоўваць матэрыяльную стабільнасць. Апрацоўваюць немалы ўчастак зямлі, вырошчваюць бульбу, вядуць асабістую гаспадарку: трымаюць трусоў, парсюкоў, курэй.  
З агародам, жывёлай клопатаў хапае. Дапамагаюць бацькам як сын Аляксей, так і дачка Вольга. Яна, як і брат, дае родным усе падставы ганарыцца сабой. Дзяўчына займаецца ў Полацкім дзяржуніверсітэце на юрыдычным факультэце.
Зараз Вольга наведвае заняткі ва ўніверсітэце. Аляксей таксама прыступіў да вучобы ў каледжы. Абаім вельмі падабаецца набываць новыя веды. Поспехаў вам, маладыя людзі, не падводзьце і далей сваіх бацькоў і дзядоў.
Г.ВАРАТЫНСКАЯ.
На здымку: Вольга і Аляксей Траян.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *