9 мая — День Победы! Поздравление от руководства района

Общество

Уважаемые жители Ушачского района!

Примите самые искренние и сердечные поздравления с 79‑й годовщиной Победы советского народа в Великой Отечественной войне!

В эти дни наша страна отдаёт дань уважения и с благодарностью чтит память тех, кто на полях сражений и в тылу своей беспримерной отвагой и доблестью приближал долгожданный день Победы.

Белорусский народ внёс посильный вклад в борьбу с фашизмом, проявив невероятную стойкость и мужество, героизм и самоотверженность во имя свободной и счастливой жизни будущих поколений.

Сегодня наша задача – сохранить и передать память о бессмертном подвиге будущим поколениям, сберечь мир и спокойствие на нашей земле.

Счастья, мира и добра в каждую семью!

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь А.Н.Стома.


Дарагія землякі, жыхары гераічнай Ушаччыны!

У Беларусі няма сям’і, якую б не асіраціла ваеннае ліхалецце. Наш раён, як і ўся Віцебская вобласць, страціў кожнага трэцяга жыхара, не паўсталі з папялішча многія вёскі. Боль непапраўнай страты адгукаецца ў нашых сэрцах і сёння.

Мы шчыра ўдзячны ўсім, хто выстаяў у тыя страшныя часы, а пасля вайны аднаўляў родную зямлю. Упэўнены, што на багатых ратных і працоўных традыцыях старэйшых пакаленняў наша моладзь будзе вучыцца патрыятызму і мужнасці.

З Днём Вялікай Перамогі! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай на нашай зямлі заўсёды пануюць мір, згода і росквіт!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.


Паважаныя сведкі Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні, ветэраны працы, жыхары і госці раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі!

Гэта свята назаўсёды застанецца для ўсіх нас сімвалам сапраўднай вайсковай і партызанскай доблесці і славы. Мы ніколі не забудзем нашых ветэранаў, помнім пра тую страшную цану, што была заплачана за Перамогу.

Сардэчныя словы ўдзячнасці ўсім, хто захоўвае памяць пра бацькоў, дзядоў, прадзедаў, расказвае пра іх сваім нашчадкам. Хай гэта сувязь пакаленняў аб’ядноўвае нас у імя міру, дабра і росквіту нашай краіны.

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, увагі і клопату блізкіх! Няхай неба заўсёды будзе мірным!

Ушацкі раённы савет ветэранаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *