В ЧУП «Сорочино» умеют хорошо работать и отдыхать

Общество

Работнікі ПУП “Сарочына” ўмеюць самааддана працаваць і ад душы весяліцца. У гэтым у чарговы раз пераканаліся, завітаўшы да іх на святкаванне Дня маці. Багатая квецень апошніх восеньскіх букетаў, зрэзаных, дарэчы, на тэрыторыі комплексу, усмешкі на тварах прысутных, хваляванне самадзейных артыстаў перад пачаткам канцэрта – усё гэта стварала непаўторную атмасферу свята ў невялікай утульнай зале. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства В.П.Сяргееў павіншаваў усіх матуль, якія працуюць на ПУП “Сарочына” – іх на прадпрыемстве 84, 16 маюць статус мнагадзетных. “Наўмысна не буду называць асобныя прозвішчы, бо ганаруся літаральна ўсімі нашымі работніцамі”, – адзначыў Віктар Пятровіч і падкрэсліў, што жанчыны-матулі іх калектыву – працаўніцы ўдвая, бо паспяхова спалучаюць абавязкі па выхаванні дзяцей і стварэнні сямейнага дабрабыту з няпростай фізічнай працай на вытворчасці. А ў многіх яшчэ хапае часу на тое, каб радаваць людзей прыгожымі спевамі – аб гэтым яскрава сведчыў цудоўны канцэрт, які быў прапанаваны ўвазе прысутных. Падчас выканання аператарам Таццянай Мароз песні “Толькі ты, мая мама, жыві” на вачах у многіх слухачоў заблішчэлі слёзы, захапіла зал выканаўчым майстэрствам мнагадзетная матуля Вольга Калугіна, надзвычай шчыра і кранальна спявалі маладыя аператары Насця Якавенка і Аксана Шарамет, як заўсёды запалам і гумарам адзначаліся нумары ветаператара Тамары Ксянжук, а сямейны дуэт Таццяны і Марыі Стрыжонак выклікаў упэўненасць, што прыгажосць і талент – паняцці неад’емныя.  Не падкачалі і мужчыны. У прыватнасці, любімец мясцовай публікі трактарыст Валерый Баеў сваім выкананнем вядомых шлягераў “даў фору” Дабрыніну і Карнелюку. Увогуле, нельга было не пагадзіцца з госцяй свята паэтэсай Тамарай Барадзёнак, якая прызналася, что вельмі любіць бываць у калектыве ПУП “Сарочына”, бо мала дзе падобныя мерапрыемствы праходзяць з такой цеплынёй і шчырасцю. Акрамя музычных жанчыны прадпрыемства атрымалі ў гэты дзень і салодкія падарункі – апетытныя тарты.
Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *