В деревне Двор Плино Ушачского района произошел пожар

Происшествия

У пятніцу на адным з падворкаў у вёсцы Пліна загарэлася лазня.

Гаспадары распалілі печ, а праз некаторы час адбылося ўзгаранне. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, агнём пашкоджаны дах і сцены пабудовы. Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правіл абсталявання і эксплуатацыі печы.

З пачатку года ва Ушацкім раёне зарэгістравана 4 пажары, у двух выпадках гарэлі лазні.

Не ігнаруйце правілы пажарнай бяспекі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *