Специальное комплексное мероприятие «Надзор»

Закон - один для всех

Пытанні прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, аналіз крымінагеннай абстаноўкі ў раёне заўсёды знаходзяцца на асаблівым кантролі ў аддзеле ўнутраных спраў. Своечасова прымаюцца канкрэтныя меры рэагавання, накіраваныя на стабілізацыю абстаноўкі ў дадзеным накірунку.
За восем месяцаў 2011 года з усіх зарэгістраваных у раёне 106 злачынстваў 40 здзейснена асобамі, якія ўжо маюць судзімасць. Безумоўна, гэты факт выклікае занепакоенасць. З мэтай зніжэння рэцыдыўнай злачыннасці на тэрыторыі Ушацкага раёна з 5 па 12 верасня праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд”. Значная ўвага надавалася ўзмацненню кантролю за паводзінамі асоб, у адносінах якіх устаноўлены прэвентыўны нагляд, а таксама прафілактыцы правапарушэнняў грамадзянамі, якія былі асуджаны да пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, і пастаўлены на ўлік у крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС.
У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нагляд” запланавана таксама правядзенне ў сельскай мясцовасці адкрытых выязных пасяджэнняў суда па разглядзе крымінальных спраў, якія адбудуцца на наступным тыдні.
С.АЛАБІН,
начальнік Ушацкага РАУС.

ХРОНІКА ЗДАРЭННЯЎ

Мінулы тыдзень па крымінагеннай абстаноўцы ў раёне быў даволі спакойным. Аддзелам міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства было прыцягнута чатыры чалавекі, за распіццё спіртных напіткаў ці з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах – сем. Узбуджана дзве крымінальныя справы.

Зайшоў у госці

Злодзеі звычайна актыўна “абследуюць” жылыя дамы, дзе гаспадары не думаюць пра бяспеку і пакідаюць без нагляду сваю маёмасць. Чарговы такі выпадак адбыўся ў вёсцы Сарочына, дзе “набегу” падверглася хата мясцовай жыхаркі. Зламыснік – знаёмы пацярпелай, з якім разам працуюць у КУСГП “Арэхаўна” – пранік у незамкнёную веранду жанчыны, прыбраў да рук мабільны тэлефон “Samsung” коштам 85 тысяч рублёў. Выкрадзенае вернута ўладальніцы. Узбуджана крымінальная справа. Крадзеж тэлефона можа каштаваць мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі.

Злодзей на веласіпедзе

Невядомы пакуль зламыснік пабываў на двары жыхаркі вёскі Федаронкі. Праз незачыненыя дзверы адрыны ён пранік у памяшканне, дзе яго “ўловам” стаў веласіпед. Невядома, якім чынам злодзей пакідаў месца злачынства – на “двухколавым” ці на сваіх дваіх, аднак знікнуць яму ўдалося непрыкметна. Урон, які панесла грамадзянка, склаў 300 тысяч рублёў. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Праводзіцца праверка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *