Во время проведения операции «Мак» раскрыты преступления, связанные с оборотом наркотиков

Закон - один для всех

Статыстыка няўмольная: у свеце больш за дзвесце мільёнаў чалавек звязалі сваё жыццё путамі наркотыкаў. Не абмінула праблема наркаманіі і наш раён – расце колькасць тых, хто прыахвоціўся да адурманьваючых рэчываў, штогод выяўляюцца пасевы наркаўтрымліваючых раслін і незаконны абарот наркотыкаў.
Як правіла, летам наркаманы для атрымання “зелля” выкарыстоўваюць мак ці каноплі. І часта карыстаюцца працай законапаслухмяных грамадзян, якія вырошчваюць мак для кулінарных мэт. Варта нагадаць, што пасеў ці вырошчванне забароненых раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя ці псіхатропныя рэчывы, нават у мінімальных аб’ёмах, караецца штрафам. Калі будзе даказана, што гэтыя расліны пасеяны з мэтай збыту ці прыгатавання наркатычных сродкаў, грамадзянін панясе крымінальную адказнасць.
З 1 чэрвеня супрацоўнікамі РАУС на тэрыторыі Ушацкага раёна праводзілася спецыяльная праграма “Мак” па выяўленні і знішчэнні наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання. І вынікі гэтай работы даволі адчувальныя: было выяўлена два злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў, з нелегальнага абароту канфіскавана каля кілаграма наркатычных сродкаў. 
Давайце разам будзем змагацца са злачынствамі, звязанымі з незаконным абаротам наркотыкаў, дзеля шчаслівай будучыні маладога пакалення!
С.АЛАБІН,
начальнік Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *