Рыбалка мечты: ушачанин установил личный рекорд, поймав щуку весом 10 кг

Калейдоскоп

Паглядзіце, якога гіганцкага шчупака злавіў на возеры Цвеціна ўшачанін Улад Галімбоўскі. Пацягнуў трафей аж на 10 кіло!

Рыбалкай малады чалавек захапляецца з дзяцінства. Праўда, у Полацку, дзе ён раней жыў, выбірацца на вадаёмы ўдавалася не так часта. Але хлопцу пашчасціла – яго спадарожніца жыцця Вікторыя Карабань аказалася ўраджэнкай нашага азёрнага краю і маладая пара вырашыла абаснавацца на Ушаччыне. Працуе Уладзіслаў зваршчыкам у лясгасе, а вольны час прысвячае любімаму захапленню. За пяць год пасля пераезду ўжо праверыў клёў на многіх ушацкіх вадаёмах. “Бывала, што здабываў рыбу кілаграмаў пад 7, але гэтая – рэкордная”, – зазначае рыбалоў. Увогуле пачатак восені – выдатны час для лоўлі шчупака: надвор’е яшчэ захоўвае рэшткі летняга цяпла і драпежнік трымаецца ў травяных зарасніках, на мелкаводных участках, паступова адыходзячы на глыбіню, актыўнічае ў пошуках корму, таму верагоднасць здабыць дастойны трафей
узрастае.

У іх сям’і стравы з азёрных дароў заўсёды ў меню – рыбу фаршыруюць, робяць рулеты і катлеты, запякаюць у духоўцы. Дзеляцца ўловам і з сябрамі, сваякамі.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *