Что в арсенале?

Закон - один для всех

Паважаныя грамадзяне!
З 31 кастрычніка па 4 лістапада 2011 года органамі ўнутраных спраў праводзяцца аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы “Арсенал”, мэтай якіх з’яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі. Ушацкі РАУС нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбухных прылад і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі тэрмінам да дванаццаці гадоў. Асобы, якія добраахвотна здадуць такія прадметы, будуць вызвалены ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па тэлефоне «гарачай лініі» Ушацкага РАУС «102» Вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконным захоўванні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку іх добраахвотнай здачы.
Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *