У пятніцу адбыўся пажар ва Ушацкім раёне. У агні аказаўся адзін з дачных дамоў у пасёлку Мірны Вялікадолецкага сельсавета, гаспадары якога на той момант адсутнічалі.
Па прыбыцці падраздзяленняў МНС да месца здарэння будынак ужо гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны столевыя перакрыцці, сцены, маёмасць.
Што стала прычынай узгарання, зараз высвятляецца.
З пачатку года ў раёне адбылося ўжо 20 пажараў, на якіх загінуў 1 чалавек.