«Ребёнок — главный пассажир!»

Закон - один для всех

З пачатку 2011 года на дарогах рэспублікі адбылося 438 дарожна-транспартных здарэнняў, дзе загінула 32 дзіцяці, 444 – атрымалі цялесныя пашкоджанні. Толькі ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 58 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх чацвёра маленькіх грамадзян загінулі, 57 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З удзелам дзяцей-пасажыраў адбылося 19 аварый – адно дзіця загінула, 21 – паранена. Лічбы статыстыкі палохаюць.
Каб папярэдзіць аварыі з удзелам дзяцей, Дзяржаўтаінспекцыя вобласці праводзіць з 20 па 30 кастрычніка 2011 года дэкаду “Дзіця – галоўны пасажыр!” У яе рамках супрацоўнікі ДАІ выступяць у працоўных калектывах, растлумачаць правілы бяспечнай перавозкі дзяцей. У вадзіцеляў будзе магчымасць атрымаць не штраф, а прызы. Дзеля гэтага давядзецца запоўніць анкеты, якія стануць своеасаблівымі заяўкамі на ўдзел у розыгрышы падарункаў (на здымку). 

Сур’ёзныя траўмы падчас сутыкненняў аўтамабіляў атрымліваюць дзеці, якія знаходзяцца не ў спецыяльных сядзеннях. Выкарыстанне дзіцячых аўтамабільных крэслаў можа зменшыць рызыку атрымання дзецьмі траўм на 70-90 працэнтаў. Калі вы клапоціцеся аб бяспецы вашага маленькага пасажыра, набывайце аўтакрэслы.

Неабходна выконваць наступныя правілы: зачыняць дзверы аўтамабіля на ахоўную зашчапку, не пакідаць цяжкія і вострыя прадметы на заднім сядзенні, бо ў момант сутыкнення або рэзкага тармажэння яны могуць траўміраваць дзіця. Нельга дазваляць маленькаму пасажыру падчас руху стаяць на заднім сядзенні: ён можа пераляцець праз спінку і стукнуцца аб пярэдняе шкло або панэль.
Што ў нас на чашы шаляў? На адной – каля 150 долараў (столькі ў сярэднім каштуе дзіцячае аўтакрэсла). На другой – здароўе і жыццё дзіця. Калі аўтааматар можа дазволіць сабе набыццё аўтамабіля, няўжо ён не знойдзе грошы на дзіцячае сядзенне?
А.ЛІСОЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *