Трагедия на льду: в Витебской области утонули трое рыбаков, МЧС предупреждает о рисках

Профилактика и безопасность

Тры чалавекі патанулі ў Віцебскай вобласці з пачатку года. Ва Ушацкім раёне дзейнічае забарона выхаду на лёд.

У Полацкім раёне з возера Каравайна не вярнуўся мужчына 1965 года нараджэння. Ён адправіўся на рыбалку раніцай 8 студзеня, а ўвечары на сувязь ужо не выходзіў. Сваякі ўбачылі ля вадаёма аўтамабіль, а ў 6 -7 метрах ад берага на лёдзе стаялі яго рэчы. Выратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, у палонцы знайшлі цела рыбака. Таўшчыня лёду на месцы здарэння была каля 3 см.

У МНС нагадваюць: выходзіць на лёд можна толькі тады, калі яго таўшчыня перавышае 7 сантыметраў, абавязковы атрыбут у любым выпадку – выратавальная камізэлька. Аматарам зімовай рыбалкі варта пакуль устрымацца ад выхаду на вадаёмы, а бацькам штодня тлумачыць дзецям, што гульні на лёдзе могуць абярнуцца трагедыяй.

6 студзеня двое мужчын адправіліся рыбачыць на возера Кашо ў Гарадоцкім раёне. Адзін з іх праваліўся, яго прыяцель сам дапамагчы не змог і паведаміў пра здарэнне ў МНС. Выратавальнікі дасталі мужчыну з вады, даставілі на бераг і перадалі брыгадзе “хуткай дапамогі”. Медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць рыбака не ўдалося.

Ганна ЛЯШКОВА, інспектар сектара прапаганды РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *