Илья Мелешко: от воспитанника Ушачской СДЮШОР до лучшего юниора страны на дистанции 800 метров

Cпорт

Новыя вяршыні пакарыў у сёлетнім зімовым лёгкаатлетычным сезоне былы выхаванец Ушацкай СДЮШАР Ілья Мялешка.

Ён стаў лепшым у краіне спартсменам свайго ўзросту на дыстанцыі 800 метраў, заваяваўшы “золата” на адкрытым першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях сярод юніёраў і юніёрак. На гэтым турніры Ілья здабыў яшчэ і “срэбра” на дыстанцыі 1500 метраў – і ўнёс важкі ўклад у поспех каманды Віцебскай вобласці, якая заняла першае месца.

Добрыя вынікі далі яму магчымасць дэбютаваць на дарослым чэмпіянаце і Кубку краіны. Дарэчы, тэлеканал “Беларусь-5” вёў прамыя трансляцыі спаборніцтваў – і вельмі прыемна было назіраць, як упэўнена 18-гадовы юніёр выглядае на дарожцы ў кампаніі дарослых майстроў. На Кубку Беларусі, які праходзіў 13-14 сакавіка, Ілья выйграў свой забег і ў выніку трапіў у васьмёрку лепшых бегуноў краіны.

У інтэрвью для сайта Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Ілья з удзячнасцю прыгадаў як цяперашняга свайго трэнера С.Мішчанкова, так і нашу Таццяну Леанідаўну Клопаву, якая калісьці разгледзела ў маленькім хударлявым хлопчыку будучага чэмпіёна.

Дарэчы, дастойна выступіў на першынстве краіны сярод юнакоў і дзяўчат і яшчэ адзін яе былы выхаванец Яраслаў Басак, які стаў чацвёртым на дыстанцыі 1500 метраў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *