Троица-2025: когда и где пройдут поминальные службы в Ушачском районе

Калейдоскоп

8 чэрвеня Праваслаўная Царква адзначае вялікае свята – Дзень Святой Тройцы або Пяцідзясятніцу. На дзясяты дзень пасля Узнясення Ісуса Хрыста на нябёсы, паводле Яго абяцання, на апосталаў і Божую Маці цудоўным чынам сышоў Дух Святы – на розных мовах у розныя канцы свету разнеслася вестка аб уваскрэслым Госпадзе. Гэтая вялікая падзея з’яўляецца днём нараджэння Царквы.

Напярэдадні, 7 чэрвеня – Траецкая памінальная субота – дзень для асаблівай малітвы аб памерлых родных, душы якіх маюць у ёй патрэбу. Пасля храма мы наведваем могілкі, наводзім парадак, малітвай, акрапленнем святой вадой і жывымі кветкамі памінаем нашых сваякоў. А вось распіццё спіртных напояў у месцах пахаванняў недапушчальна.

Памінальныя богаслужэнні пройдуць: 7 чэрвеня: Ушачы – 8.30, Арэхаўна – 9.00, 17.00, Кублічы – 12.00, Дубраўка – 11.30, Вашкова – 12.45. 8 чэрвеня: Ушачы – 8.30, Арэхаўна – 9.00.

Благачынны Ушацкай царкоўнай акругі іерэй Аляксандр Таляронак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *