Начная прагулка па райцэнтры для дагэтуль не судзімай ушачанкі 2000 года нараджэння скончылася праблемамі. На адной з сядзіб яна прыкмеціла чатыры дэкаратыўныя ліхтарыкі, прыцягнулі яе ўвагу і два гномікі, якімі гаспадары ўпрыгожылі падворак. Напэўна, захацелася маладой жанчыне і сваё жыллё прывабным зрабіць. Вось толькі планаваць паходы па магазінах для гэтага не стала – вырашыла пытанне на месцы. Здабычай выкрадальніцы стала маёмасць на суму каля 200 рублёў.
У адносінах грамадзянкі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 КК Рэспублікі Беларусь: яго санкцыя прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.
Віктар КАЗЛОЎСКІ, начальнік Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта.