Пожароопасный сезон: усилившаяся бдительность и статистика возгораний в Беларуси

Происшествия

З першым вясеннім цяплом у краіне распачаўся і пажаранебяспечны сезон. Па стане на 7 сакавіка на тэрыторыі краіны зарэгістравана 427 пажараў у прыродных экасістэмах (2024 год – 48), з іх загарання травы і кустоў – амаль 400 (у 2024-м – 48).

Так, хочацца навесці парадак і некаторыя грамадзяне робяць гэта пры дапамозе запалак, спальваючы смецце і леташнюю траву на падворках і каля іх. Але не заўсёды такая ўборка заканчваецца паспяхова. Свежы прыклад: у суботу, 8 сакавіка, у вёсцы Завячэлле хтосьці з вяскоўцаў падпаліў смецце, па сухой траве агонь пабег да бліжэйшага падворка, у выніку загарэлася лазня. Абышлося без пацярпелых, а вось пабудова моцна пашкоджана агнём (на здымку).

На мінулым тыдні аб напружанай абстаноўцы паведаміў і Мінлясгас: толькі за суткі 6 сакавіка ў лесфондзе краіны зафіксавана 36 лясных пажараў агульнай плошчай ачагоў у 64,1 га. Узгаранні зарэгістраваны ва ўсіх абласцях краіны за выключэннем Віцебскай. Найбольш складаная абстаноўка склалася на Брэстчыне.
Выратавальнікі і лесаводы просяць грамадзян быць асцярожнымі з агнём! Устрымайцеся ад выкарыстання адкрытага агню на прысядзібных участках, у лясах, асабліва ў ветранае надвор’е. Не пакідайце без нагляду вогнішчы, не кідайце акуркі, запалкі. Калі спальваеце смецце, сачыце, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў. Пад рукой неабходна мець ёмістасць з вадой, пяском або вогнетушыцель, каб хутка патушыць полымя.

⇒ Нагадаем, што ў Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. Згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *