У Жодзіне прайшоў традыцыйны міжнародны турнір па самба, прысвечаны памяці дырэктара БелАЗа Д.Сыраквашы. У яго рамках адбылася і адкрытая спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь сярод юнакоў і дзяўчат 2008-2010 гадоў нараджэння.
Выхаванкі трэнера Ушацкай спартшколы Святланы Фядосенкі зноў апынуліся ў ліку наймацнейшых самбістак краіны. “Срэбра” спаборніцтваў заваявала Карына Лецкая, “бронзу” – Кацярына Рубанік. Зараз дзяўчаты ўдасканальваюць сваё майстэрства ў Наваполацкім і Плешчаніцкім вучылішчах алімпійскага рэзерву.