За перыяд правядзення комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!” на Ушаччыне выяўлена 103 парушэнні правілаў дарожнага руху.
48 вадзіцеляў не ўключылі святло фар, 7 не прапусцілі пешаходаў на пераходзе, 6 селі за руль, не маючы права кіравання, двое калясілі па раёне ў стане алкагольнага ап’янення, а 1 парушыў правілы перавозкі дзяцей. Да адказнасці прыцягнута 8 пешаходаў, 4 з якіх да таго ж былі “падшафэ”. Дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх не дапушчана.
