Безопасность детей – прежде всего: в Ушачах установили новое ограждение у детской площадки

Благоустройство Общество

У рамках рэалізацыі праграмы “Бяспечнае асяроддзе” работнікі УП ЖКГ устанавілі агароджу вакол дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Віцебскай у гарпасёлку.

Як патлумачыў нам галоўны інжынер ушацкага камунальнага прадпрыемства Аляксандр Бехаў, такая мера будзе садзейнічаць бяспецы дзяцей, паколькі не дазволіць ім знянацку выбягаць на ўчасткі дваровай тэрыторыі, дзе рухаецца транспарт. Агароджы вакол дзіцячых пляцовак павінны адпавядаць вызначаным патрабаванням – мець пэўную вышыню і ступень трываласці, важна таксама, каб у іх не было вострых вуглоў і дэталяў. Немалаважна і тое, што гэты элемент надае дваровой тэрыторыі больш добраўпарадкаваны выгляд.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *