Наркомания – угроза поколению: как Витебщина противостоит опасной зависимости

Здравоохранение

На сённяшні дзень наркотыкі спажываюць звыш 200 мільёнаў чалавек, яшчэ каля 275 мільёнаў хаця б раз іх спрабавалі. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, такая звычка штогод забірае каля 450 тысяч жыццяў.

Праблема наркаманіі – актуальная і для Віцебшчыны: захваральнасць на яе пастаянна расце – летась выяўлена 48 новых выпадкаў. Залежнасць ад таксічных рэчываў у 2024-м займелі 11 жыхароў вобласці, 109 пачалі спажываць наркатычныя і таксічныя рэчывы са шкоднымі наступствамі. Асабліва непакоіць, што ў гэтых групах 9 непаўналетніх.
На ўліку ў наркалагічных кабінетах Віцебшчыны зараз знаходзіцца каля тысячы спажыўцоў наркатычных і іншых псіхаактыўных рэчываў. У пераважнай большасці гэта несямейныя, ужо судзімыя мужчыны да 40 гадоў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Выбіралі ж яны часцей за ўсё наркотыкі расліннага паходжання, псіхастымулятары ці адразу некалькі псіхаактыўных рэчываў.

✓ Спажыванне наркотыкаў па-ранейшаму часцей адзначаецца ў буйных гарадах вобласці: Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку, а таксама ў Аршанскім і Віцебскім раёнах. Ва Ушачах на прафілактычным назіранні зараз знаходзяцца 3 мужчыны і 1 жанчына, якія “прадэгуставалі” марыхуану.

У Віцебскім абласным клінічным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі, Полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы, Аршанскім псіханеўралагічным дыспансеры працуюць кабінеты замяшчальнай тэрапіі метадонам (ці бупрэнарфінам). На базе падлеткавага наркалагічнага аддзялення першай медустановы (г.Віцебск, пр-т Маскоўскі, 64, тэлефон 68-94-38) адкрыта “антынаркатычная пляцоўка” – з выкарыстаннем планшэтаў, акуляраў віртуальнай рэальнасці, магчымасцю прасканіраваць арганізм з дэманстрацыяй у рэальным часе ўплыву на яго згубных звычак… Яе работа накіравана на фарміраванне ў непаўналетніх навыкаў супраціўлення ўплыву наркаасяроддзя, павышэння ўзроўню медыцынскіх і прававых ведаў.

На Віцебшчыне штогод праводзіцца каля тысячы медаглядаў для вызначэння факту ўжывання наркотыкаў.

Па пытаннях лячэння наркатычнай залежнасці можна звярнуцца ў стацыянар прыгаданага вышэй цэнтра па адрасе: пас. Віцьба, вул. Цэнтральная, 1а, тэл. (8-0212) 69-29-85 або ў дыспансер: г. Віцебск, вул. Камуністычная, 1/3, тэл. (8-0212) 61-45-80. Ананімная дапамога аказваецца па адрасе: г. Віцебск, вул. Н.Церашковай, 30 (паліклініка №1, 4-ы паверх), тэл. (8-0212) 61-45-76. У Полацку нарказалежных пацыентаў чакаюць па вул. 23-х гвардзейцаў, 4а, тэлефон рэгістратуры: (8-02144) 43-57-37, наркалагічнага аддзялення стацыянара: (8-02144) 43-41-84.

✓ Па пытаннях прафілактыкі, барацьбы з нарказалежнасцю можна звярнуцца на кругласутачны “тэлефон даверу”: (8-0212) 61-60-60.

Паліна ПУГАЧ, урач псіхіятр-нарколаг Ушацкай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *