Глыбочанская школа уже готова к новому учебному году

Образование и молодежь

У панядзелак у дырэктара Глыбачанскай сярэдняй школы Таццяны Пахолак (на здымку) адказны дзень – прыёмка школы. Гэта значыць, члены камісіі зазірнуць у кожны клас і дапаможнае памяшканне, пабываюць на прысядзібным участку. Зразумела, хвалюецца, а напярэдадні аглядае тэрыторыю гаспадарскім вокам і даводзіць апошнія рысы. Менавіта ў такі дзень мы і пабывалі ў навучальнай установе.

І вось ідзём па класах. Таццяна Анатольеўна адчыняе кожны і тлумачыць: “Тут раней быў сіні колер – памянялі на салатавы, які вельмі гарманіруе з насычаным зялёным. Паколькі змяніўся ўвесь настрой кабінета матэматыкі – то і шторы падабраны ў тон”. А ў самым маленькім класе, усяго на 4 парты з невысокімі стуламі, крыху затрымаліся. “Нам хопіць, сёлета чакаем пяцёра першакласнікі, а ў садку 12 малышоў. Так што ўсяго 62 чалавекі”, – пазнаёміла з дэмаграфічнай сітуацыяй Т.Пахолак.

Перад тым як пераступіць парог чарговага пакоя, я “механічна” разувалася – настолькі чыстай была падлога, як можа быць толькі пасля афарбоўкі, прычым якасным бліскучым лакам. Заклікала пабегаць з мячом спартзала, быццам новая свяцілася апельсінавая актавая зала-сталовая. Наогул валікі прайшліся не толькі па ўсіх сценах, дзвярах, лесвіцах унутры школы, а і звонку ад фундамента да пралётаў паміж вялікімі вокнамі. Грошы на касметычны рамон – бюджэтныя, а таксама заробленыя самой навучальнай установай. За апошнія, у прыватнасці, заказаны лінолеум у кабінет інфарматыкі, у якім усе крэслы на колах і таму хутка выціраюць падлогу. Набылі і шафы ў два класы. А больш нічога не патрэбна.
На другім паверсе Таццяна Анатольеўна спынілася ля аднаго з акон і прапанавала ацаніць кампазіцыю клумбаў. Раскрывалі спелыя “каласы” аксаміткі, праглядаліся пялёсткі васілька з агератума, а збоку цячэ рака часу – сіне-фіялетавага колеру ад высаджанага на гэтай стужцы алісіума. Яна сімвалічна злучыць навучальную ўстанову са знакам “80 год Вялікай Перамогі”, які спецыяльна заказалі да адкрыцця, і абеліскам з імёнамі загінуўшых вучняў.
Кветкавымі кампазіцыямі, зразумела, займаюцца самі. Высаджваюць, пікіруюць, полюць і паліваюць у засушлівы год. Прыбіральшчыца Алена Мілая, якая вельмі любіць ружы, размнажае іх, а вынік я пабачыла ў цяпліцы: малады чаранок даў адразу чатыры буйныя бутоны. Канечне, у асноўным у парніках памідоры ды перцы, бо як і ўсё на прысядзібным участку – ідуць на харчаванне навучэнцаў або продаж.

На пляцоўцы для ваджэння веласіпедаў з’явілася новая разметка – пабелка элементаў – гэта апошняе, чым займаліся ў школе перад прыёмкай. З абнаўленнем бардзюраў вакол клумб і засталі повара Алену Стрыжонак. Падсохне фарба, яшчэ папрыгажэе, ды і астры з хрызантэмамі распусцяцца да 1 верасня. І разам з букетамі вучняў патоне ў разнаквецці на Дзень ведаў прышкольная пляцоўка.

Вольга Караленка

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *