В деревне Вашково прошло освящение храма

Духовность Культура

У пятніцу над храмам Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Вашкове спявалі званы і з самага ранку сюды спяшаліся прадстаўнікі розных праваслаўных прыходаў. Нагодай жа для гэтага стала асвячэнне храма, якое здзейсніў Уладыка Ігнацій, епіскап Полацкі і Глыбоцкі.

Крестный ход

Раздзяліць з вернікамі падзею, правесці святочную літургію разам з епіскапам на Ушаччыну прыехалі святары з іншых рэгіёнаў, а таксама архіерэйскі хор Богаяўленскага кафедральнага сабора.
Падчас літургіі Епіскап Ігнацій узнёс малітоўныя просьбы аб захаванні міру, быў здзейснены хрэсны ход.
– На Русі ў свой час было шмат храмаў, прысвечаных Мікалаю Цудатворцу, у тым ліку і на тэрыторыі Ушаччыны, але гады ліхалецця зрабілі сваю справу, аднак цяпер гістарычная справядлівасць адноўлена. Мы ўдзячны Богу і ўсім людзям, якія стваралі гэты храм у Вашкове. Асаблівая падзяка настаяцелю храма, протаіерэю Вячаславу – яго прыклад іншым навука, – падкрэсліў у сваёй прамове Уладыка Ігнацій і заахвоціў тых, хто ўнёс вялікі ўклад у стварэнне і абсталяванне царквы.
Епархіяльным медалём свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава, прасвітара Шаркаўшчынскага, ІІІ ступені ўзнагароджаны Ганна Цвяцінская, Мікалай Азевіч, Алег і Аляксей Казавыя. Архіерэйскімі граматамі за работу ў славу Святой Царквы Полацкай епархіі адзначаны Васіль і Галіна Віннік, Багдан Юргенс, Алена Аўчыннікава, Таіса Дук, Валянціна Дунік, Лістамі падзякі – Галіна Гілеўская, Ніна Дук, Сяргей Цвяцінскі.

Чин освящения

У дар асвячонаму храму Яго Праасвяшчэнства паднёс ікону прападобнай Еўфрасінні Полацкай і свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава.
Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Ягораў вітаў Уладыку і таксама выканаў прыемную місію – уручыў протаіерэю Вячаславу, прыхаджанам Мікалаю Азевічу, Ганне Цвяцінскай Лісты падзякі старшыні Ушацкага райвыканкама за актыўную грамадзянскую пазіцыю, значны ўклад у добраўпарадкаванне храма. Справядліва будзе адзначыць, што гэты рэлігійны аб’ект і прылеглая да яго тэрыторыя выглядае ўзорна. Чысціня, акуратнасць, мноства кветак прыцягваюць увагу ўсіх, хто праязджае побач па шашы. Усё гэта плён старанняў айца Вячаслава, матушкі Любові і прыхаджан.
Настаяцелю храма, за яго ўменне, нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці, захоўваць сілу і веліч духа, праяўляць гаспадарлівасць у няпростых, але патрэбных справах праваслаўных прыходаў шчыра дзякавалі вернікі.
Уладыка пажадаў усім добрага здароўя, благаславіў і ўручыў кожнаму іконкі з вобразам Свяціцеля Мікалая Цудатворца, Збавіцеля і блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.

Владыка Игнатий и отец Вячеслав

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *