На уроки со смартфоном. Кому можно?

Актуально Ваш вопрос - наш ответ

– З 1 верасня ў беларускіх школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Чула, што ёсць выключэнні па медыцынскіх паказаннях. Хацелася б ведаць, дзеці з якімі захворваннямі ўсё ж могуць узяць на ўрокі сродак сувязі.

Як патлумачылі ў паліклініцы Ушацкай ЦРБ, школьнік можа не здаваць тэлефон, калі яго наяўнасць у кішэні неабходна яму па стане здароўя. Для гэтага трэба загадзя атрымаць адпаведную даведку ад урача. Прычым, простага запісу “дазволена выкарыстанне мабільнай сувязі па медыцынскіх паказаннях” недастаткова – спецыяліст павінен дакладна ўказаць, для чаго непаўналетняму тэлефон. Напрыклад, пры дыябеце ў дакуменце павінна быць пазначана, што кантроль цукру праводзіцца праз сістэму бесперапыннага маніторынгу глюкозы з выкарыстаннем мабільнага дадатка; пры сардэчна-сасудзістых захворваннях – з дапамогай апошняга фіксуецца кантроль сардэчнага рытму; пры паталогіях апорна-рухальнага апарату ўказваюцца абмежаванні па ўздыме цяжару (да 3-5 кг) і паведамляецца, што прылада неабходна для чытання электронных падручнікаў; пры расстройствах камунікацыі (напрыклад, аўтызм) магчыма выкарыстанне дадатка па альтэрнатыўных зносінах; пры парушэнні слыху ці зроку тэлефон можа выкарыстоўвацца як сінхранізатар гаворкі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *