На мінулым тыдні спецыялісты ДРБУ-105 дайшлі да гарпасёлка, завяршыўшы асфальтаванне больш чым шасцікіламетровага ўчастка дарогі “Зябкі-Ушачы”.
Гэта перадапошні запланаваны на сёлета аб’ект, дзе патрэбны матэрыял асфальтабетоннага завода, які, дарэчы, з-за свайго сталага ўзросту зрываў планы дарожнікаў. Сёлета новае цвёрдае палатно з’явіцца таксама ля вёскі Краснае і такім чынам “закальцуе” – зробіць зручным праезд з Дубраўкі да Глыбачкі.
Усяго з пачатку года спецыялістамі ДРБУ-105 адрамантавана 23 кіламетры дарог. Папрацавалі дарожнікі і на тэрыторыі Полацкага раёна: на шашы Ушачы-Бабынічы пакладзена 3,1 кіламетра асфальту. Такім чынам зроблены добры пад’езд да Полацка праз Ухвішча.
Вольга КАРАЛЕНКА.