Национальный академический драмтеатр им.М.Горького покажет спектакль в Ушачах

Общество

У жыхароў гарпасёлка і раёна ёсць цудоўная магчымасць наведаць тэатр, не накіроўваючыся ў сталіцу.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага з выязным спектаклем “Горкі хлеб” прыбудзе ва Ушачы ў бліжэйшую суботу.

Увазе гледачоў будзе прадстаўлена дакументальная драма ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Сяргея Кавальчыка. “Горкі хлеб” – тры навэлы пра дзяцей, якія рана даведаліся, што такое вайна. Гэта рэальныя гісторыі, у якіх няма ні кроплі выдумкі. Адну з роляў у спектаклі выконвае заслужаны артыст Беларусі, міністр культуры Руслан Чарнецкі.

Паказ спектакля адбудзецца 20 верасня ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Пачатак – у 17.30, уваход свабодны.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *