Как уберечь себя от энтеровирусной инфекции

Здравоохранение

У цяперашні час на Віцебшчыне адзначаецца рост актыўнасці энтэравіруснай інфекцыі. Сярод хворых — перш за ўсё дзеці, якія наведваюць установы дашкольнай адукацыі.

Энтэравірусныя інфекцыі — гэта вялікая група вострых захворванняў, якія характарызуюцца разнастайнасцю клінічных праяў, нярэдка звязаных з паразай цэнтральнай нервовай сістэмы, цягліц, страўнікава-кішачнага тракта, сэрца, скурных пакроваў. Узбуджальнікі — кішачныя вірусы, якія працяглы час могуць захоўвацца ў сцёкавых водах, басейнах, вадаёмах, прадметах ужытку, прадуктах харчавання (малако, садавіна, гародніна), добра пераносяць нізкія тэмпературы (ва ўмовах халадзільніка захоўваюцца некалькі тыдняў).

Такая інфекцыя характарызуецца хуткім распаўсюджваннем. Шляхі перадачы — кантактна-бытавы, харчовы і водны.

Уваходныя вароты інфекцыі — слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў ці стрававальнага тракта, дзе вірус размнажаецца, назапашваецца і выклікае запаленчую рэакцыю, якая праяўляецца сімптомамі герпетычный ангіны, вострага рэспіраторнага захворвання, фарынгіту або кішачнай дысфункцыяй. Інкубацыйны перыяд складае ад 1 да 14 дзён, часцей — 5-7.

Захворванне можа працякаць у лёгкай форме. Часта адзначаецца і бессімптомнае носьбіцтва: сам чалавек не хварэе, але выдзяляе ўзбуджальніка інфекцыі ў навакольнае асяроддзе.

Каб не заразіцца, захоўвайце правілы асабістай гігіены, сачыце за чысцінёй рук. Мыйце дзвярныя ручкі і краны, піце толькі кіпячоную ваду. Старанна мыйце садавіну і агародніну. Завядзіце раздзелачныя дошкі і нажы асобы для сырых і гатовых прадуктаў, для хлеба і салаты. Падтрымлівайце чысціню ў памяшканні. Ахоўвайце ежу ад насякомых, грызуноў і дамашняй жывёлы.

Ала НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг Ушацкага РЦГЭ 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *