От предупреждения до штрафа: что грозит за выброс мусора в неположенном месте

Актуально Закон - один для всех

Напэўна, кожны жыхар раёна выдатна ведае, што выкідваць смецце “пад куст” – гэта не толькі кепска з маральнага пункту гледжання, а і можа пацягнуць за сабой матэрыяльныя непрыемнасці. Аднак некаторыя людзі ўпарта вязуць і нясуць адходы не на кантэйнерную пляцоўку, а ў лес ці на бліжэйшы пустыр.

Ёсць такія месцы, дзе людзі з даўняга часу кідалі смецце і так да гэтага прывыклі, што быццам ногі самі іх туды вядуць. Ля адной з вёсак Сарочынскага сельсавета маецца якраз падобнае: ужо колькі разоў парадак тут наводзілі, суботнікі ладзілі, але чыстым яно застаецца нядоўга – нясуць сюды зноў розны хлам, ігнаруючы ўстаноўленыя непадалёк смеццевыя скрыні.

Каб парушыць “нягодныя традыцыі”, раённая інспекцыя праводзіць кантрольныя мерапрыемствы, і ў час нядаўняга рэйду на прыгаданым месцы нам трапіўся мужчына, які прывёз і выгрузіў тут прычэп з адходамі. Канечне, пра гэта ён тут жа пашкадаваў і дабравольна ўсё прыбраў, таму на першы раз да яго была прыменена мера адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе папярэджання. Калі ж такое паўторыцца на працягу года – парушальнік атрымае штраф да 30 базавых велічынь, яму давядзецца пакрыць нанесеную прыродзе шкоду і, канечне, прыбраць незаконны
сметнік.

Міхаіл ШУК, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *