Районные соревнования по плаванию прошли в спорткомплексе

Cпорт

Прыз атрымлівае А.Бутоўскі.

Раённыя спаборніцтвы па плаванні прайшлі ў басейне спарткомплексу.

Камандная эстафета традыцыйна складалася з трох этапаў па 25 метраў. “Бронзу” ў гэтым відзе заваявалі плыўцы з раёна газазабеспячэння, “срэбра” – у зборнай РАНС і АЗС, а на першую прыступку п’едэстала ўзнялася аб’яднаная каманда райаддзела ўнутраных спраў і Ушацкай школы, за якую выступалі начальнік РАУС Віталь Карэнскі і настаўнікі фізкультуры Віталь Бутоўскі і Юлія Красілевіч.

Апошняя ўвайшла ў тройку прызёраў і на дыстанцыі 50 метраў у асабістым заліку – заваявала другое месца. А пераможцай тут стала Ілона Рудзёнак са зборнай выратавальнікаў і аўтазаправачнай станцыі. “Бронзу” заваявала прадстаўніца газавікоў Юлія Казак.

У мужчын, якія таксама спаборнічалі на 50-метроўцы, у чарговы раз не было роўных Віталю Карэнскаму, “срэбра” – у райгазаўца Аляксандра Калбасава, “бронза” – у начальніка РАНС Дзмітрыя Дахіна.

Таццяна КЛІМАШЭЎСКАЯ, начальнік аддзела спартыўна-масавай работы Ушацкай СДЮШАР.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *