Мост по улице Пионерской демонтирован

Выясняем ситуацию

Жыхары мікрараёна вуліц Піянерскай і Полацкай здаўна прывыклі карыстацца пешаходным мастком праз раку Ушачу, які вельмі даўно быў пабудаваны гаспадарчым спосабам без адпаведнай дакументацыі. З гадамі яго стан значна пагоршыўся, да таго ж траўманебяспечнымі з’яўляюцца і падыходы па прычыне крутога спуску і пад’ёму ў пойме ракі. Паставіць масток на баланс ЖКГ ці іншай арганізацыі немагчыма як з-за адсутнасці дакументацыі, прадугледжанай заканадаўствам, так і таму, што ўзведзены ў свой час ён быў з парушэннем будаўнічых норм.

Абсалютна відавочна, што такое збудаванне выклікае патэнцыяльную небяспеку для грамадзян, у сувязі з чым райвыканкамам прынята рашэнне аб дэмантажы, работы ўжо выкананы.

Прадбачым пытанне нашых чытачоў наконт узвядзення новага мастка. Як нам патлумачылі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, гэта немэтазгодна – толькі на праектна-каштарысную дакументацыю патрэбны значныя фінансавыя сродкі. Больш разумна накіраваць іх на добраўпарадкаванне гарпасёлка там, дзе гэта датычыцца вялікай колькасці людзей – асфальтаванне Савецкай, Камсамольскай вуліц, абсталяванне тратуараў і многае іншае. Тым больш што пешаходны і транспартны рух наладжаны праз капітальны мост па Ленінскай, які быў рэканструяваны некалькі гадоў таму.

Вольга КАМАРКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *