Пластиковая карточка: за и против

Выясняем ситуацию

Яшчэ гадоў сем таму ў Рэспубліцы Беларусь рэдка можна было сустрэць чалавека, які б расплачваўся пластыкавай карткай. Зараз карткі трывала ўвайшлі ў наша жыццё, з кожным годам павялічваецца колькасць іх уладальнікаў. Пераважная большасць людзей атрымлiвае iх на працы — на “пластык” пералiчваецца зарплата. Для кагосьцi гэта вельмi зручна: няма неабходнасцi пастаянна трымаць пры сабе значныя сумы грошай, рызыкуючы iх страцiць. Для іншых выкарыстанне пластыкавых картак – складаная, малазразумелая працэдура, якая акрамя стрэсу нічога не выклікае.

Напэўна, кожны неаднаразова сутыкаўся з сітуацыяй, калі на ўсё не хапае часу: трэба прыгатаваць паесці, адвесці дзяцей у сад, зрабіць вялікую колькасць работы, купіць прадуктаў на вечар… і так, здаецца, да бясконцасці. А што ўжо казаць пра аплату камунальных паслуг, тэлефона і г.д., якія мы адкладваем “да лепшых часоў”?

Са з’яўленнем пластыкавых картак многае змянілася. Калi раней неабходна было выхадзiць паўдня, каб аплацiць усе паслугi, то зараз гэта можна зрабіць у зручны для кожнага час у любым банкамаце цi iнфакiёску, прычым не трэба баяцца, што трапіш “у абед” ці пазаўрочны час. Больш таго, заказаўшы паслугу SMS-банкінг і Інтэрнэт-банкінг, зрабіць гэта можна па мабільным тэлефоне ці камп’ютэры, не выходзячы з дому. Канечне, гэта зручна для трымальніка карткі, але ці заўсёды ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі інфакіёскаў і банкаматаў? Вядома, не. На сённяшні дзень да паслуг кліентаў “Белаграпрамбанк” прапануе адзін банкамат і адзін інфакіёск, “ААБ Беларусбанк” – адзін банкамат, два інфакіёскі і аддзяленне, аснашчанае тэрміналам, у аграгарадку Вяркуды. Вось і атрымліваецца, што ацаніць у поўным аб’ёме хараство выкарыстання названых прыстасаванняў могуць толькі жыхары райцэнтра.Па-першае, усе цудоўна ведаюць, што страцiўшы картку, яе карыстальнiк не губляе свае грашовыя сродкi: у такiм выпадку неабходна тэрмінова заблакіраваць згубленую і заказаць новую картку. Грошы можна атрымаць непасрэдна ў банку са свайго рахунку.

Па-другое, даўно заўважыла такую заканамернасць: чым больш наяўных грошай ёсць у маім кашальку – тым больш я і трачу. Таму асабіста для мяне своеасаблівай палачкай-выручалачкай з’яўляецца пластыкавая картка: пэўная сума наяўных грошай траціцца толькі на самае неабходнае, а ў выключным выпадку ёсць магчымасць скарыстаць безнаяўныя грашовыя сродкі. Эканомія – відавочная.

Аднак і тут ёсць свае нюансы. На сённяшні дзень аплаціць кошт тавараў ці паслуг пры дапамозе пластыкавай карткі можна ў 28 арганізацыях гандлю і сэрвісу як у райцэнтры, так і на сяле. У хуткім часе колькасць прадпрыемстваў, абсталяваных тэрміналамі, павінна павялічыцца: “ААБ Беларусбанкам” і “Белаграпрамбанкам” праводзіцца зладжаная работа па гэтым пытанні.

Зараз дзейнiчае нарматыў, згодна з якiм гандлёвае прадпрыемства плошчай абслугоўвання больш за 650 квадратных метраў абавязана мець у сябе плацежны тэрмiнал па абслугоўванні банкаўскiх картак. Але ўсе мы разумеем, што многія магазіны, тым больш сельскія, – невялікія па плошчы, таму спадзявацца на ўсталяванне там плацежных тэрміналаў у бліжэйшы час не прыходзіцца.Першыя перавагі пластыкавых картак многія адчулі з увядзеннем банкамі авердрафту, так званага крэдыту ў рамках зарплатных праектаў. Цяпер не трэба думаць, дзе пазычыць грошы на аплату пуцёўкі ці вялікай пакупкі – ёсць цудоўнае рашэнне ў выглядзе гэтай паслугі.

Усё больш шырокае выкарыстанне атрымлiваюць крэдыты па пластыкавых картках. Як паведамілі спецыялісты крэдытных аддзелаў “ААБ Беларусбанк” і “Белаграпрамбанк” у г.п.Ушачы, колькасць выдаваемых крэдытных картак з кожным годам значна павялічваецца, попыт на такі від атрымання крэдыту ёсць. Для прыкладу, на першае верасня “Белаграпрамбанкам” выдадзена 632 крэдытныя карткі, што складае 11 працэнтаў ад агульнай колькасці выдадзеных банкам картак.Зараз трымальнік пластыкавай карткі не залежыць ад абставiнаў. Атрымлiваючы зарплату, прэмiю або аванс, яму не важна, дзе ён знаходзiцца – у якiм пункце горада цi краiны. Ён у любы момант можа скарыстаць грашовыя сродкi, якiя залiчаны яму на рахунак. Гэта значыць, чалавеку не трэба, як раней, спяшацца ў касу на прадпрыемства цi ў аддзяленне банка, дзе выдаюць грошы. Мы адвыклi ад вялiзных чэргаў да касы, калi выдаецца зарплата, але часам даводзiцца пастаяць у чэргах да банкаматаў…

Алена, педагог:

– Карыстаюся пластыкавай карткай даволі часта: і на тэлефон грошы кладу, і за інтэрнэт разлічваюся. У магазіне заўсёды расплачваюся карткай. На шчасце, “Цэнтральны”, дзе я звычайна набываю прадукты, прапануе такую магчымасць. Гэта вельмі зручна, бо не трэба клапаціцца аб тым, каб своечасова здымаць грошы. Да таго ж і кашалёк адчувае сябе вольна.

Юлія, бухгалтар:

– Рэгулярна карыстаюся безнаяўным разлікам, але асабіста для мяне гэта не заўсёды зручна. Па-першае, забываюся загадзя папярэдзіць прадаўца аб тым, што расплачвацца буду карткай. Па-другое, часам (асабліва ўвечары) тэрмінал не можа “звязацца” з банкам, а таму прыходзіцца падоўгу чакаць. Сёння, на жаль, нельга аплацiць пластыкавай карткай, напрыклад, i той жа штраф у ДАI.

Таццяна, прадавец:

– У нашым магазіне няма плацежнага тэрміналу, таму вельмі часта патэнцыяльныя пакупнікі проста выбіраюць іншыя прадпрыемствы гандлю, дзе магчымасць аплаціць тавар карткай ёсць. Губляем грошы…

Ірына, прадавец:

– Апошнім часам доля безнаяўных аперацый па картках у нашым магазіне значна павялічылася. Раней пакупнікі хваляваліся пры наборы таго ж пін-кода, зараз з тэхнікай многія “на ты”, таму праблем не ўзнікае.

Мікалай Сяргеевіч, пенсіянер:

– Магу сказаць адназначна: выкарыстанне картак – не для мяне! Наогул не разумею, як і што трэба рабіць, банкаматы абыходжу бокам. Хай моладзь карыстаецца навінкамі тэхнічнага прагрэсу, а нам, людзям старэйшага пакалення, перавучвацца пазнавата.

* * *

У кожнага свой пункт погляду на дадзенае пытанне. Прыхільнікі і праціўнікі выкарыстання пластыкавых картак былі, ёсць і, напэўна, будуць. Аднак хочацца адзначыць наступнае. Пластыкавая картка трывала заняла нiшу, у якой яна працуе больш эфектыўна



1 комментарий по теме “Пластиковая карточка: за и против

  1. Прыемна бачыць, што прагрэс не абмінуў Вушачы — нігерыйскія «лісты шчасьця» дайшлі і дасюль ;)))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *