Любая рэч – пакінулі яе часова без нагляду ці забыліся – мае гаспадара. А значыць, проста ўзяць яе і прысвоіць нельга. Адказнасць за выкраданне чужой маёмасці прадугледжана артыкулам 205 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
26 жніўня бягучага года судом Ушацкага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні 20-гадовага жыхара пасёлка Г., які ў магазіне “Санта” выкраў ноўтбук другога пакупніка. У судовым пасяджэнні пацярпелы растлумачыў, што з прычыны няўважлівасці пакінуў тэхнічны сродак у адкрытай камеры захоўвання, пра што ўспомніў толькі дома. На наступны дзень ён звярнуўся да адміністрацыі гандлёвага аб’екта, аднак пра забытую рэч туды ніхто не паведамляў, а ў ячэйцы яе не аказалася, што стала падставай для таго, каб звярнуцца з заявай у міліцыю.
Абвінавачаны прызнаў сваю віну, указаўшы, што ніякіх дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне ўладальніка ноўтбука, не рабіў, а рэч хацеў выкарыстоўваць у асабістых мэтах.
Суд прызнаў Г. вінаватым у крадзяжы і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года папраўчых работ з утрыманнем дзесяці працэнтаў з заробку ў даход дзяржавы.
Вольга ЛАЮШКА, суддзя суда Ушацкага раёна.