Ушачскому музею народной славы имени героя Советского Союза В.Е.Лобанка — 55 лет!

Главное

Полацк і Орша, Віцебск і Мінск, Санкт-Пецярбург і Смаленск, Казахстан – па сёлетніх запісах у кнізе водгукаў Ушацкага музея народнай славы імя героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка можна вывучаць геаграфію не толькі нашай, але і іншых краін. Падчас візітаў у “партызанскую сталіцу” многія лічаць сваім абавязкам наведаць экспазіцыі ўстановы, якая стала візітнай карткай нашага райцэнтра. 9 мая споўнілася 40 гадоў будынку музея (дарэчы, трэцяму па ліку), а ўпершыню ён расчыніў дзверы для наведвальнікаў 55 гадоў таму – 6 лістапада.

Музей, які сёлета занесены на раённую Дошку гонару, адзін з нямногіх у Беларусі, які адкрываўся як даніна памяці подзвігу народных мсціўцаў. У ліку першых яго экспанатаў быў бюст Леніна, захаваны ў гады вайны Юліяй Захараўнай Лаўрыновіч і перададзены яе сынам Анатолем Фамічом.

Узвядзенне цяперашняга будынка ў пачатку 80-х прыцягнула ва Ушачы лепшых беларускіх мастакоў і дойлідаў. Над стварэннем манументальнага роспісу ў вестыбюлі чараваў Уладзімір Крываблоцкі, афармленнем фасаду займаўся Юрый Любімаў. Гонар жа перарэзаць сімвалічную стужку выпаў ушацкім франтавікам Яўгену Пятровічу Васілеўскаму і поўнаму кавалеру ордэна Славы Анісу Андрэевічу Клопаву.

У 1999-м музею было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка, а праз восем год, у дзень стагоддзя Уладзіміра Елісеевіча, ва Ушачы прыехала яго сям’я – дочкі Нэля і Алена, унукі.

Абсалютным лідарам па колькасці прадстаўленых у выставачнай зале вернісажаў стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Дзям’ян Уладзіміравіч Крупеня. Поспехам карысталіся экспазіцыі трох нашых Міхасёў: Казіцкага, Кляшторнага і Багдановіча. А вось першай юбілейнай – 100-й па ліку – стала дэбютная выстава вырабаў сям’і Мурашовых, якая ладзілася ў 2004 годзе.

Зараз у фондах установы – тысячы экспанатаў. Музей мае два філіялы – мемарыяльны комплекс “Прарыў” і музей-сядзіба В.Быкава, а таксама дзве пастаянныя экспазіцыі – “Сялянская хата. Ушацкі рэгіён” і “Кублічы – яўрэйскае мястэчка”.

За мінулы год праведзена 24 выставы, 877 экскурсій і 54 культурна-адукацыйныя мерапрыемствы – музей наведала 35411чалавек.

Вольга КАРАЛЕНКА, Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *