Актуальные вакансии в Ушачском районе

Общество

162 вакансіі прапануюць на пачатак лістапада ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.
У ліку навінак – пасады загадчыка клуба (для работы ў Глыбачанскім СДК), машыніста кацельні (у Матырынскі клуб-бібліятэку), хармайстра народнага харавога калектыву, дворніка ў цэнтры культуры і народнай творчасці, майстра і вадзіцеля аўтамабіля ва Ушацкім раёне электрасетак, повара ў Докшыцкім філіяле аблспажыўтаварыства (для работы ва Ушачах), педагога-псіхолага ў Арэхаўскай сярэдняй школе, галоўнага ляснічага, галоўнага механіка, навальшчыка-звальшчыка лесаматэрыялаў, егера, інжынера па лесакарыстанні ў лясгасе, маці-выхавацеля ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, прыёмшчыка тавараў ва ўшацкім магазіне “Санта”, інжынера па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку ва УП “Сафійскія дары”.

Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях вагаецца ад 726 да 3500 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам”, а таксама па тэлефонах 5-73-51, 5-88-57.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *